Home
Апошнія запісы Сябры Архіў Профіль карыстальніка To-Do List
 
 
 
 
 
 
Першая змоўчка.
У {чароўных} дужках — кантэкст (звычайна гэта вольны пераказ словаў, на якія потым адказаў (бы) Клёк).
2009-11-26, ноч )
 
 
 
 
 
 
Апошнім часам мне не аднойчы нагадвалі, што да так званых “сваіх” чалавекаў, трэба ставіцца ня так, як ставяцца Клёкі, а дакладна наадварот.
Тлумачу )
Такім чынам, Клёкі пачалі часьцей задумвацца, ці трэ’ казаць тое, што круціцца на языку? Адпаведна, зьявіліся нявыказаныя, але выдуманыя словы, адказы, думкі: тое, што мы маглі б сказаць, але вырашылі, што лепей — “чш-ш-ш!”.
Будзем цяпер сюды скідваць урыўкі размовы з выказаным нявыказаным. Камусьці, можа, будзе цікава паглядзець (на сваю рызыку! на сваю ры-зы-ку, спадарства!), што яны маглі б пачуць, — але мы будзем шыффффравацца. ;)
 
 
 
 
 
 
Вядома, што пэўная частка музыкі, што захоўваецца ў mp3, мае id3-бірку (імя выканаўцы, назоў кампазыцыі ды іншае), запісаную ў знаказборы cp1251.
Прайгравальнікі, якія можна наладзіць так, каб яны разумелі апісаньне гэткіх файлы ды без памылак яго адлюстроўвалі, можна пералічыць па пальцах (пералічвае: xmms, audacious, ..?).
EasyTAG ўратуе нас!
Read more... )
 
 
 
 
 
 
АНІ КУЛЬТУРЫ, АНІ ГОНАРУ, АНІ СОРАМУ,
1)
жывеш, як у сьвеце Сомату,
у сьвеце сухое вады.

Ані піць, ані плаваць.
Жывеш, быццам бы ў Ландаландзе,
у сьвеце балотаў, багны, дрыгвы -
ня п'еш, не жывеш.

Ня выпіць дашчэнту,
ня жыць, не памерці,
ня выжыць, ня зьгінуць -
канаеш, жывеш
да скону
    і мрэш.

Сьлёзаў няма --
толькі штучныя.
Вочы сухія шкляныя,
бяз бляску, без глыбіні.
Вочы тлустыя,
    ванітныя,
да грошаў пільныя.

 
 
 
 
 
 
Вось. Вам. Ад [info]niareisha. Абмеркаваньне вось тут.

 
 
 
 
 
 
 
ЁН

Занадта часта глядзіць ён у вокны -
Заўважце, спадарства -
Ў чужыя вокны;

А калі не глядзіць,
Дык сочыць за намі
Праз шчыліны ў дзьверах.
Уявіце, спадарства:
Мінула стагодзьдзе,
А ён і дагэтуль
Левітуе пад стольлю,
Зь ценем сьцень
У хованкі гуляе,
Сумуе (бо інакш не бывае);
Ён пільнуе нам газ,
Выключае сьвятло;
Наганяе тугу,
Сочыць ды назірае.

Мінула сто год,
Як пахавалі.
Па камунальных зруйнаваных кватэрах
Мы крочылі разам.

Альтэрнатыва гісторыі,
Альтэрнатыва без рэлігійная.
Дзе той бяскрылы,
Сярод анёлаў - анёл,
Малы з дарослымі дзецьмі?
Вось і сам ён ахвяра:
Бо ў гэткі трапіў ён лёс,
Бо такі быў ягоны сцэнар:
Сьведкаў мільярды,
Што ня ўбачаць ніколі

Самагубцы.
Загінулі богі.
Нам засталіся
Люстэркі ды Сьвечкі.
 
 
 
 
 
 
ШУЯ-ДАО

Ты, шуя,
прэміі прагнуў?!
а нас кідалі за краты
й зьбівалі ботамі,
звальнялі з працы,
выключалі з унівэраў,
але
мы ведалі і верым,
(а сёньня зьведаеш і ты),
што час - ён наш,
наш час - зараз і тут,
ня будзе болей у краіне
вашых зьдзекаў
і ад вас пакут.

Глядзі, шуя, глядзі:
адказваюць злачынцы
за ўсе свае паскудзтвы,
зьнявагі й крыўды.

Чуеш,
у слухаўцы ветлівы голас
запрашае ў судовую залю,
дзе сьведкам будзе твой сябра?
Здрадзіў краіне,
    здрадзіў сабе -
вось такое
    вашае
        былое
            кадэбэ.

Не спадзявайся, шуя, не:
шыбеніцы ня будзе,
і стрэлаў - не.
Рыхтуйся, шуя, рыхтуйся:
лава, краты, баланда,
пагарда.

...

Чуеш,
ветлівы грукат
у дзьверы
тваёй
    кадэбэшнай
        кватэры?
 
 
 
 
 
 
Ніколі не адрываў казуркам часткі цела. Сьмерць.
Непрыемна й брыдка. Уяўляю, быццам гэта я й мне
адрываюць крылы, ногі, выпушчаюць вантробы.
Сьмерць падыходзіць бліжэй, бліжэй, шалясьціць плашчом,
ціха стаіць побач, і мы разам глядзім, глядзім, як памірае казурка.
Я не заплюшчваю вочы, гляджу й не жадаю глядзець,
я адчуваю, як ува мне адрываюцца кавалкамі нэрвы -- і падаюць
долу, пераўтвараюцца ў сьмецьце, я таньшэю, чысьцею, сталею,
але 'шчэ жыву, жывею. Спадаюць абалонкі з кокану майго,
з крывёю, брудам, непрыемна.
 
 
 
 
 
 
Я ІНВАЛІД
інтэлектуальнай вайны:
пазбаўлены гумару,
  музы,
  віны.
Нікому нічога
  ніколі
не павінны.

Сакавік дзьве тысячы шостага.
Еду пад аблокамі я,
і мроіцца мне:
Воблака кожнае -
Надзейная
Установа.

Жыву на вуліцы Сонечнай я,
і бачыцца мне:
за вакенцам,
  па зямлі
хмара ў ботах
тупае.

...

Вуліца "Сонечная" -

ці бачыце

сонца?
 
 
 
 
 
 
НЕ НА РУКІ ЎЗЯЦІ
і так дзеўчыну несьці --
але на плечы пакласьці,
цягліцы напружыць -- і

бульбы мехам
Перуну ах-
вяраваці.
Бо тая ахвяра
ёй будзе ратункам,
ад забіцьця
каханьнем тваім
ці
захапленьнем.
Лепей ты будзеш
мусіць аддаці

яе

да перуновых маланкаў,
у бліскавіцы, грымніцы.
Усё адно --

валей

бясконцае малое зыркае

імгненьне

за бездакорнае пустое

мільгаценьне.

Рэклама